Яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў можа скласці каля 70%. Пра гэта сёння заявіла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Лідзія Ярмошына адзначыла, што па традыцыі яўка выбаршчыкаў на парламенцкія выбары апынулася крыху ніжэй, чым падчас выбараў прэзідэнта.
«На выбарах прэзідэнта ў мінулым годзе яўка выбаршчыкаў была больш за 80%. Я думаю, яўка гэтай кампаніі будзе ў раёне 70%», - сказала яна.