Галоўны спецыяліст па маркетынгу Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, сябра Руху «За Свабоду» Андрэй Юркоў перамог на ўчастку для галасавання №27 у Дрыбіне.

Паводле звестак Юркова, у асноўны дзень галасавання за яго прагаласавала 232 чалавекі, за праўладнага кандыдата — 222.

«Але ў датэрміновым за яе 360 чалавек, за мяне — 11. Прыкладна тое самае ў надомным галасаванні», — кажа Андрэй Юркоў.

«У Дрыбіне тут усе свае людзі, суседзі, усе мяне ведаюць. Я ім кажу, што вы грэх робіце, дык апускаюць вочы», — кажа кандыдат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?