12.09.2016 / 01:08

У Палату прадстаўнікоў упершыню прапускаюць па дэпутаце ад апазіцыі і ад ТБМ + дадалося вялікае інтэрв'ю 32

Лідзія Ярмошына абвесціла, што пераможцай на Кастрычніцкай акрузе №97 стала сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая. Такім чынам, у Палату прадстаўнікоў упершыню прапускаюць дэпутата ад апазіцыі.

Фота ePramova.

Ганна Канапацкая нарадзілася 29 кастрычніка 1976 года.

Яна прадпрымальніца, дырэктарка ТАА «Грынрэй». Летась задэкларавала даход 293,8 мільёна рублёў.

Вось як выглядаў яе тэлезварот:

Сама Ганна Канапацкая ўвечары нядзелі ўстрымлівалася ад каментароў адносна сваёй нечаканай перамогі.

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька расказаў «Нашай Ніве», што яна ў партыі даўно, ад часу яе паўставання. Раней яна была кіраўніцай мінскай гарадской арганізацыі партыі.

«Прызначэнне ў дэпутаты Канапацкай — гэта найперш пстрычка па носе Таццяны Караткевіч», — мяркуе журналіст Зміцер Панкавец.

«Ганна Канапацкая не абраная, а прызначаная пераможцай выбараў. Не яе віна ў гэтым, але факт застаецца фактам», — адзначае журналіст Ягор Марціновіч.

Вось тут даўняе вялікае інтэрв'ю Канапацкай, дзе яна раскрываецца як чалавек:

А вось прызначэнне ў дэпутаты Алены Анісім з Таварыства беларускай мовы прадказвалі яшчэ да выбараў. Яе ставяць на першае месцы ў Стаўбцоўска-Нясвіжскай акрузе Мінскай вобласці. Алена Анісім — даўні актывіст руху за нацыянальнае адраджэнне.

Глядзі таксама: Пяць фактаў пра Алену Анісім.

nn.by

25
Ольга / Адказаць
12.09.2016 / 01:18
какой кошмар, уж лучше бы Короткевич...
2
Ліцьвіны / Адказаць
12.09.2016 / 01:18
вось і легітымізацыя дыктатуры - скажуць вось, апазіцыя ў парляменце
1
вопрос / Адказаць
12.09.2016 / 01:19
А как же Короткевич? Зря ее столько времени рекламировали, что ли?
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру