US Open/facebook.com

US Open/facebook.com

Швейцарац Станіслас Ваўрынка выйграў Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе. У фінале Ваўрынка, пасеяны па трэцім нумарам, абыграў першую ракетку свету серба Новака Джокавіча з лікам 6:7 (1:7), 6:4, 7:5, 6:3. Матч працягваўся тры гадзіны 57 хвілін.

Джокавіч перамагаў на US Open у 2011 і 2015 гадах. Для Ваўрынкі перамога на гэтым турніры першая. У 2014 годзе ён выйграў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, а ў 2015 годзе - «Ралан Гарос».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0