12.09.2016 / 10:21

Як старшыня камісіі перапісала пратакол на ўчастку Канапацкай ФОТАФАКТ 16

Два здымкі, якія ілюструюць, што такое беларускія парламенцкія выбары.

1. Датэрміновае галасаванне на ўчастку №205 у Мінску. Гэта выніковы пратакол за ўсе папярэднія дні, быў складзены ўвечары 10 верасня. Дакумент падпісаны старшынёй камісіі Тарнаповіч і членам камісіі Шаўцовым.

Яны засведчылі, што бюлетэні атрымалі 169 чалавек.

Па днях гэта было 12+22+35+38+62 бюлетэняў.

Назіральнікі за тыя ж дні налічылі 12+13+35+38+63 чалавекі.

2. Выніковы падлік галасоў. Тыя ж Тарнаповіч і Шаўцоў падпісваюць пратакол, у якім адзначаецца, што ў датэрміновы галасаванні прыняў удзел 501 чалавек.

Колькасць датэрміновых выбарцаў павялічылі ў 3 разы!

Апроч таго, не сышлася колькасць невыкарыстаных бюлетэняў.

Паводле афіцыйных вынікаў галасавання, іх павінна быць 1258 (2500-501-14-727). У пратакол жа запісалі лічбу 1163.

ЯМ

0
Hienadz / Адказаць
12.09.2016 / 10:24
першы пратакол які я пабачыў што запоўнены па-беларуску
5
Зритель / Адказаць
12.09.2016 / 10:35
Hienadz, он напечатан, но не заполнен.
0
банду гэць! / Адказаць
12.09.2016 / 10:36
Махлярства сыйдзе з рук?
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру