12.09.2016 / 13:20

Выбары прэзідэнта Аўстрыі перанеслі з-за кепскага клею 3

AP

Паўторныя прэзідэнцкія выбары ў Аўстрыі, прызначаныя на 2 кастрычніка, перанесены на нявызначаны тэрмін, паведаміў на прэс-канферэнцыі міністр унутраных спраў краіны Вольфганг Саботка.

Прычынай пераносу стаў няякасны клей, якім запячатвалі канверты для галасавання па пошце. У выніку канверты з бюлетэнямі маглі адкрыцца. «Мы не можам ацаніць, колькі канвертаў і якія менавіта маглі адкрыцца», — сказаў Саботка.

Пра магчымы перанос выбараў Саботка казаў і на мінулым тыдні, аднак тады канчатковага рашэння прынята не было. Цяпер абмяркоўваюцца розныя даты наступных выбараў. Па словах Саботка, гаворка ідзе пра 27 лістапада ці 4 снежня.

Аб правядзенні паўторнага галасавання было абвешчана, калі Канстытуцыйны суд Аўстрыі ануляваў вынікі другога тура выбараў з-за шматлікіх парушэнняў падчас галасавання.

У другім туры прымалі ўдзел кандыдат ад крайне правай Аўстрыйскай партыі свабоды Норберт Хофер і былы лідар партыі «Зялёныя» Аляксандр Ван дэр Бэлен, які атрымаў перамогу з мінімальным адрывам у 30 тысяч галасоў.

0
ром / Адказаць
12.09.2016 / 13:42
нашыя дзеравянныя яшчыки добра гваздями зьбитыя.. трэба им перадать ноу-хау..
0
Виктор Н / Адказаць
12.09.2016 / 14:03
Клей был не очень забористый :)
0
алекс / Адказаць
12.09.2016 / 21:49
Это анекдот самы настаяшчы)) В следующем сезоне: Добрый день, мы снова с вами и мы снова кандидаты на пост президента Австрии. Если процесс опять затянется то в конце 10-го сезона мы просто подкинем монетку))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру