Вользе Бабурынай

Ёсць за хмаркаю дом,
Дзе сабака з катом
Гаспадыню чакаюць шторанку:
Печку топяць яны,
Ладзяць з мёдам бліны,
Адсланяюць на вокнах фіранку.
Ёсць на небе між хмар,
Дом з майстрышыных мар,
Дом драўляны з паветкай і лазняй.
Там стракаты кілім.
І чакаюць у ім
Што на веснічках засаўка бразне.
Папяровы дамок —
Сцеле комін дымок,
Вільчык-конік, прыступкі на ганку,
Два самотных акна…
Шчэ не хутка яна
Завітае ў сваю выцінанку.

12.09.16.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?