12.09.2016 / 16:31

Анісім будзе сёння госцем на шоу Гігіна, Канапацкая — не 5

12 верасня а 21:00 на тэлеканале АНТ выйдзе чарговы выпуск праграмы «Справа прынцыпу» Вадзіма Гігіна. Тэмай для абмеркавання стануць парламенцкія выбары.

Адметнасцю перадачы стане тое, што ў эфір былі запрошаныя многія прадстаўнікі апазіцыі: Аляксей Янукевіч (БНФ), Таццяна Караткевіч («Гавары праўду»), Сяргей Калякін («Справядлівы свет»), Леў Марголін (АГП), Анастасія Дарафеева (Партыя «Зялёныя»).

Таксама ў эфіры будзе абраная дэпутатка па Стаўбцоўскай акрузе Алена Анісім. А вось дэпутатка ад АГП Ганна Канапацкая ў эфір не прыйшла.

Сярод іншых гасцей перадачы старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, лідар Патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч, прафесар Рэдфардскага ўніверсітэта ЗША Грыгорый Ёфэ.

ЗП

0
lase-bones / Адказаць
12.09.2016 / 16:39
prazdnik demokratyi
0
а то! / Адказаць
12.09.2016 / 17:01
Як у песні пяецца: "Будзе пара вельмі блізка..." Ну як жа! Гігін і, дзеля самавітасьці, ажно прафесар Рэдфарскага ўніверсітэта ЗША Грыгорый Ёфэ. Той самы прахвесар, што панегірыкі пісаў пра Лукашэнку, зарабіўшы мазаля на сярэднім пальцы, ды лізаў вошьдзю пяткі да ягонага неўтаймаванага рогату. Збор нерухома-пафасных помнікаў паліталогіі, балталогіі і пранікнёнага бухценьня. І пасыпаць гэтую страву кухмайстар Гігін будзе спадарыняй апазіцянеркай з акадэмічнага інстытуту. А тым часам правадыр сабраўся ў Бішкек - абы-куды, каб не відзець усяго гэтага шпектакля, дзеля якога уклаў столькі высілкаў, а тэатар зноў пагарэў...
0
Смешна у роце / Адказаць
12.09.2016 / 17:01
Неужели наконец-то, за столько лет на зомбо-ТВ увидим депутата со своим мнением, который будет высказвать свою личную точку зрения и говорить нормальным языком? Прям не верится. Жаль только, что число нормальных среди остальной безликой массы палаточников-андроидов ограничивается только двумя этими депутатами.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру