У рацэ Сож у цэнтры Гомеля вадалазы выявілі авіяцыйную бомбу часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведаміў вядучы спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах» Сяргей Касцючэнка.

Бомбу выявіў вадалаз манеўрана-пошукавай групы падчас вучэбна-трэніровачнага спуску. Авіяснарад знаходзіцца ў рацэ ў раёне цэнтральнага пляжа, недалёка ад Білецкага спуску.

Месца небяспечнай знаходкі пазначанае буямі. Інфармацыя перададзеная сапёрам і міліцыі. Тэрыторыю ракі ахоўваюць супрацоўнікі УУС гарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?