Жыхар аднаго з гарадоў Брэсцкай вобласці зрабіў 17-гадовай дзяўчыне падпольную інтымную аперацыю, пасля якой яна ледзь выжыла, паведамілі ў прэс-службе УУС аблвыканкама.

Выпадак адбыўся ў Брэсце ў будынку тату-салона, які рыхтуецца да адкрыцця. Юная жыхарка абласнога цэнтра звярнулася да 24-гадовага тату-майстра з просьбай зрабіць ёй інтымную аперацыю. Мужчына пагадзіўся правесці лабіяпластыку [пластычная аперацыя, накіраваная на змяненне формы і памеру пераважна палавых губ — Рэд.]. Дома стан яго пацыенткі стаў пагаршацца, бацькі выклікалі хуткую дапамогу. Медыкі даставілі дзяўчыну з сур'ёзным крывацёкам у рэанімацыйнае аддзяленне. Толькі ў бальніцы яна прызналася ў незаконным хірургічным умяшанні. За гэты час брэстаўчанка страціла 1,5 л крыві.

Пра тое, што адбылося, персанал бальніцы паведаміў у праваахоўныя органы. Праводзіцца праверка. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза, якая дапаможа выявіць ступень цяжару нанесенай шкоды здароўю непаўналетняй пацыенткі, а таксама даць прававую ацэнку дзеянням «хірурга».

Жыхарка Брэста ўжо выпісаная з бальніцы. Дзякуючы намаганням дактароў яе здароўю нічога не пагражае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?