Лідару маладафронтаўцаў Змітру Дашкевічу прыйшоў ліст з «Веткаўскага лясгаса» па выніках перформансу, які быў зладжаны 6 верасня. Тады ў дату 19-годдзя заснавання «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч і Сяргей Пальчэўскі паехалі ў Веткаўскі раён, каб выкапаць некалькі сімвалічных акопаў на мяжы з Расіяй.

Ужо праз 15 хвілін пасля таго, як маладафронтаўцы дасталі рыдлёўкі, у лес з’ехаліся следчыя, міліцыя, пажарныя і іншае кіраўніцтва раёна. Адмыслова для Дашкевіча выклікалі дзвюх настаўніц беларускай мовы, якія перакладалі з рускай мовы.

«Лесарубачны білет, лясны білет альбо ордэр на права зняцця пладароднай глебы Дашкевічу Д.В. не выдаваўся», — гаворыцца ў лісце.

У выніку Дашкевічу налічылі шкоду навакольнаму асяроддзю ў памеры 220 рублёў 50 капеек. Цяпер Дашкевіч і Пальчэўскі мусяць сплаціць штраф да 7 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?