На сайце ЦВК з'явіліся вынікі галасавання за канкрэтных кандыдатаў у дэпутаты.

Нагадаем, што ўсе прыведзеныя ў матэрыяле лічбы — падлікі выбарчых камісій, праведзеныя ў пераважнай большасці без магчымасці кантролю з боку назіральнікаў.

Прадстаўніца АГП Ганна Канапацкая перамагла на акрузе №97, набраўшы 23,7%. Яе нібыта праўладнага суперніка Аляксандра Дрожжу паставілі на другое месца (21%), а ў Таццяны Караткевіч (14,4%).

Алена Анісім на сваёй акрузе №70 набрала 40,5% галасоў, яе бліжэйшая суперніца ўдвая менш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?