12.09.2016 / 18:11

Найбольшую падтрымку ў апазіцыі напісалі Дабратвору — 19%, найменшую — Хашчавацкаму і Міхалевічу, па 0,5% 15

На сайце ЦВК з'явіліся вынікі галасавання за канкрэтных кандыдатаў у дэпутаты.

Нагадаем, што ўсе прыведзеныя ў матэрыяле лічбы — падлікі выбарчых камісій, праведзеныя ў пераважнай большасці без магчымасці кантролю з боку назіральнікаў. Аналізаваць іх не мае сэнсу, часцяком у іх выражаецца стаўленне мясцовых уладаў.

Некаторыя апазіцыйныя кандыдаты перамаглі ў дзень галасавання, але адкідваліся назад па выніках датэрміновага.

Хто быў ў лідарах? Ілля Дабратвор атрымаў 19,3%, але ў яго быў толькі адзін супернік — атаман Улаховіч.

Па Кобрынскай акрузе Аляксандру Меху далі 17,2%, а ў Андрэя Дзмітрыева ў Дзяржынску 15,5%.

У кіраўніцы сацыл-дэмакратаў Ірыны Вештард 13,2%.

Слонімскі доктар Іван Шэга атрымаў 13,3%, а ў Аляксандра Масюка па той жа акрузе 10,8%.

12,2% далі «зялёнаму» Юрыю Глушакову, а сацыял-дэмакратам Ганне Канюс і Ігару Маслоўскаму на суседніх берасцейскіх акругах — раўнютка па 11,1% кожнаму.

У Іны Манянковай з Рэчыцы 10,9%.

У Леаніда Дубаносава ў Лунінцы афіцыйныя 10,6%.

У Андрэя Юркова па Горацкай акрузе — роўна 10%.

У Мінску найбольшую падтрымку мелі Уладзімір Навасяд (9,2%), Павел Стэфановіч, той самы, за марыхуану (8,3%) і Юрась Меляшкевіч (7,1%).

Логіцы такія лічбы не паддаюцца. Затое відавочна дэманстратыўнае стаўленне ўлады да некаторых кандыдатаў.

Юрый Хашчавацкі атрымаў нібыта 0,4% галасоў — менш за ўсіх у Беларусі! Прыкладна столькі ж у Алеся Міхалевіча (0,5%).

Мінімальныя лічбы атрымалі хрысціянскія дэмакраты. Яркага бізнэсмена-БНФаўца Васіля Астроўскага паставілі на акрузе на апошняе месца з 2%.

Затое абсалютны пераможца — спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. У Докшыцкай акрузе ён атрымаў 86,8% галасоў!

Ягор Марціновіч

2
Satan / Адказаць
12.09.2016 / 18:29
>Па Кобрынскай акрузе Аляксандру Меху далі 17,2%, Разговаривал тут, кстати, с "малой родиной"... Знаете, если бы выборы были честные, Мех бы походу выиграл. Я лично к нему несколько подозрительно отношусь... и, если бы я был в Кобрине и ходил бы на выборы, то в этот раз я бы не пошел на выборы. =) Однако, я - это я, а не народ, не благодарите Бога за это, он не при деле.
0
Тутэйшы / Адказаць
12.09.2016 / 18:39
Сразу видно, кого больше всего не любит власть.
0
Алесь / Адказаць
12.09.2016 / 18:43
Позор даже таким фальсификациям! Люди знают и Хващеватского, и Михалевича. А вот 90% тех, кто будет депутатами никто не знает. Так кто за них голосовал?
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру