12.09.2016 / 22:02

У Пецярбургу прайшоў малебен аб паспяховым будаўніцтве «Зеніт-Арэны» 2

Мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій памаліўся аб паспяховым завяршэнні будаўніцтва стадыёна «Зеніт-Арэна» па запрашэнні уладаў Пецярбурга, паведамілі ў рэгіянальнай епархіі.

«Мітрапаліт Варсанофій здзейсніў малебен аб паспяховым заканчэнні будаўніцтва стадыёна на Крастоўскім востраве Пецярбурга. Падчас набажэнства быў асвечаны абраз дзяржаўнай Божай маці, якая ў далейшым будзе захоўвацца ў адным са службовых памяшканняў стадыёна», — цытуе Інтэрфакс паведамленне прэс-службы.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на відавочцаў, на набажэнстве прысутнічалі 20 святароў і некалькі дзясяткаў іх памочнікаў, а таксама віцэ-губернатар Пецярбурга Ігар Албін, спікер заканадаўчага сходу Вячаслаў Макараў і каля 50 рабочых.

Выданне «Фонтанка» паведаміла, што мітрапаліт асвяціў стадыён, аднак у прэс-службе епархіі абверглі гэтую інфармацыю і падкрэслілі, што стадыён не можа быць асвечаны, бо яшчэ не дабудаваны.

Стадыён «Крастоўскі» ці «Зеніт-Арэна» будуюць да чэмпіянату свету 2018 года. Пры гэтым ён павінен таксама прыняць некалькі матчаў чэмпіянату Еўропы, які ў 2020 годзе ўпершыню будзе праводзіцца па ўсім кантыненце, а не ў нейкай канкрэтнай краіне. Праект стадыёна тройчы карэктаваўся, а яго кошт вырас з першапачатковых 6,7 млрд расійскіх рублёў да 43,8 млрд рублёў.

0
Inger / Адказаць
13.09.2016 / 04:30
Viedajučy pryčyny - ROFL!
0
Зьвяга / Адказаць
14.09.2016 / 09:48
Ім трэба маліцца за тое, каб ня ўсе газпрамаўскія грошы на расьпіл ішлі! І тады стадыён калі-небудзь пабудуюць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру