ЗША прызнаюць «некаторыя паляпшэнні» пры правядзенні парламенцкіх выбараў у Беларусі, аднак не лічаць іх у поўнай меры свабоднымі і сумленнымі. Пра гэта заявіў прадстаўнік дзярждэпартамента Джон Кірбі, гаворыцца ў заяве ведамства.

«ЗША вітаюць мірны характар правядзення парламенцкіх выбараў 11 верасня ў Беларусі. Мы прызнаем некаторыя паляпшэнні выбарчага працэсу, і мы адзначаем, што альтэрнатыўныя галасы будуць прадстаўлены ў парламенце ўпершыню за 12 гадоў», — адзначыў Кірбі.

Ён таксама падкрэсліў, што пры гэтым выбары не адпавядалі міжнародным абавязацельствам Беларусі па правядзенні свабодных і сумленных выбараў, як гэта адзначылі ў сумеснай заяве АБСЕ і БДІПЧ АБСЕ.

«Мы працягваем заклікаць урад Беларусі да правядзення сур'ёзнай рэформы выбарчага заканадаўства», — сказаў Кірбі.

Паводле яго слоў, ЗША «цвёрда і безумоўна» падтрымліваюць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, а ўмацаванне дэмакратыі ў краіне прывядзе да паляпшэння двухбаковых адносінаў Мінска і Вашынгтона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?