Фота naviny.by

На сайце Беларускіх навінаў прайшла онлайн‑канфэрэнцыя з паслом Рэспублікі Польшча ў Беларусі Генрыкам Літвінам.

Падаем некаторыя адказы на найбольш актуальныя пытаньні.

Пра чэргі ля консульства Польшчы ў Менску

Я б не сказаў, што яны велічэзныя. Яны ёсьць і консульстваў іншых краін. Сёньня мы пасьпяваем прыняць усіх, хто зьвяртаецца па візы, у дзень звароту. Ніхто ня вымушаны прыходзіць яшчэ раз, калі ў яго з сабой былі ўсе неабходныя дакумэнты. Але мы ўсё ж спрабуем лепш арганізаваць раболту нашага консульства. Літаральна колькі дзён таму мы падзялілі два патокі грамадзян, якія здаюць дакумэнты на візу, і тых, хто зьвяртаецца ў консульства па іншых пытаньнях.

Чэргі дарэчы, сьведчаць, што людзі прызвычаіліся да коштаў шэнегскіх візаў, і ён іх не палохае. Шырока распаўсюджана інфармацыя і пра новыя ўмовы атрыманьня візы. Людзі ўжо ведаюць, што можна зьвярнуцца ня толькі па шэнгескую візу, але і па нацыянальную польскую (яна таньней ‑‑ 35 эўра — шматразовая нацыянальная). Усё гэта, канечне, уплывае на колькасьць тых, хто зьвяртаецца ў консульства.

Пры якіх умовах магчыма сустрэча прэзыдэнтаў Беларусі і Польшчы?

Я ўжо сказаў, што Польшча трымаецца агульнай пазыцыі Эўрасаюзу. І цяпер гэтая пазыцыя такая, што кантакты на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў немагчыма. Будучыня гэтага пытаньня залежыць ад разьвіцьця дыялёгу паміж ЭС і Беларусьсю.

Якую пазыцыю займае Польшча у справе палітвязьняў у Беларусі?

Мы, як і ўвесь Эўрасаюз, чакаем вызваленьня ўсіх вязьняў, што апынуліся ў турмах ў сувязі зь іх паліытчнай дзейнасьцю.

Ул. інф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0