Вынас беларускай дэлегацыяй расійскага сцяга на адкрыцці Паралімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра — праява братэрскай дружбы паміж краінамі.
Reuters.com
Пра гэта заявіў сёння журналістам генеральны сакратар Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Мікалай Бардзюжа пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
«Я як грамадзянін Расіі падзякаваў прэзідэнту Беларусі за тую падтрымку, якая была аказана нашым расійскім паралімпійцам. Для нас гэта яшчэ адна праява братэрскай дружбы паміж Расіяй і Беларуссю», — сказаў Мікалай Бардзюжа.
Генсакратар АДКБ дадаў, што ўчынак беларуса ў Рыа стаў яшчэ адным пацвярджэннем, што Беларусь з'яўляецца самым сапраўдным саюзнікам Расіі. «Тыя повязі дружбы, якія ў нас існавалі раней, захоўваюцца», — звярнуў увагу ён.