Расійскі спявак Вася Абломаў выпусціў новы кліп «Нічога страшнага».

«Тут ніхто нікому нічога не даверыць выбраць самастойна і тым больш правяраць», — спявае Абломаў і спрабуе данесці нязначнасць грамадства ў палітыцы і грамадскім жыцці. У Расіі выбары, дарэчы, пройдуць 18 верасня.

Расійскі спявак не раз выступаў на апазіцыйных мітынгах у Расіі, ён адкрыта крытыкуе ўладу і выступае супраць анексіі Крыма. За што, часам, улада не дае выступаць спеваку на вялікіх пляцоўках.

Сам Вася назваў гэтую песню «злой і нясмешнай». Кампазіцыя павінна ўвайсці ў новы альбом Абломава «Во грехе», выхад якога запланаваны на снежань. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?