Яраслава нарадзілася на 38—39 тыдні, 7 кастрычніка 2013 года. Цяжарнасць праходзіла добра, ніякіх ускладненняў. І на апошнім УГД у 37—38 тыдняў мы пачулі: «Усё ў парадку». Але, на жаль, падчас родаў усё пайшло не так, і малая нарадзілася шляхам экстранага кесарава сячэння. І з першых хвілін свайго знаходжання ў нашым свеце яна змагалася за сваё жыццё.

Яраслава праляжала 10 дзён на ШВЛ, потым яшчэ 11 дзён у рэанімацыі. На 21 суткі нас перавялі ў РНПЦ «Мацi i дзiця». Там і паставілі страшны дыягназ: арганічнае паражэнне ЦНС і яшчэ шмат спадарожных дыягназаў. Да 1,5 года мы лячыліся ў Беларусі, але вынікаў ніякіх не было, малая нават не трымала галаву, а стала толькі горш — у нас пачалася эпілепсія. Нам прапаноўвалі адмовіцца ад дзіцяці, для нас гэты варыянт быў непрымальны. Мы разгледзелі варыянты лячэння за мяжой, дзе бяруць дзетак з эпілепсіяй і вырашылі паехаць у Чэхію на Войта-тэрапію. Ужо пасля першага разу былі бачныя істотныя змены. У Чэхію мы ездзілі 4 разы, у апошні раз вынікаў было зусім мала. Мы ездзілі 2 разы на Трускавец у клініку ім. Казяўкіна. Вынікі былі больш псіхалагічныя, фізічна ж у малой умацавалася спінка, сталі больш моцнымі ножкі і ручкі, яна стала часцей паварочвацца на бакі, на жывот і на спінку, на шмат лепш трымае галоўку.

Мы шмат чыталі пра методыку «Тамаціс» і вырашылі паспрабаваць. Нас запісалі на курс лячэння ў Варшаве ў Цэнтр інтэнсіўнай рэабілітацыі «Алінек». «Тамаціс» трэба праходзіць у 2 курсы, перапынак паміж курсамі павінен быць 4—8 тыдняў. Нас запісалі на першы курс з 22 жніўня па 2 верасня, а другі курс з 10 кастрычніка па 21 кастрычніка. Сума за 2 курсы рэабілітацыі — 3.800 еўра.

Пасля першага курсу рэабілітацыі ў жніўні Яраслава стала вельмі шмат размаўляць на сваёй мове, у яе з'явіліся новыя гукі! І праз амаль год — яна зноў засмяялася! Нашаму шчасцю няма межаў! Слава стала шмат усміхацца! Больш разумее звернутую да яе гаворку. Можа адказаць на пытанні «так» або «не», на сваёй, але ўсё ж зразумелай ужо для нас мове! Стала ўседліваю падчас заняткаў! Цяпер яна з вялікай цікавасцю займаецца з планшэтам і кнігамі! Выдатна выпроствае абедзве рукі! Ёй хочацца, каб з ёй займаліся! Цяпер яна амаль увесь дзень праводзіць у акулярах! Вядома, да дасканаласці нам яшчэ далёка, але мы вельмі стараемся! На другі курс засталося сабраць 1.090$. Самастойна мы не можам так хутка сабраць такую суму. Будзем удзячныя за дапамогу нашай дзяўчынцы!

З павагай, сям'я Сячковых

Перавод грашовых сродкаў на дабрачынны рахунак:

у філіяле №633 г.Салігорск, вул.Казлова 23;
УНП600286255;
МФО 153001969

- у беларускіх рублях — транзітны рахунак 3819382106339 на дабрачынны рахунак №000038 у філіяле №633, дата заканчэння дзеяння дабрачыннага рахунку 2018/09/17.

- расійскія рублі — транзітны рахунак №3819382100003 на дабрачынны рахунак №000034 у аддзяленні №633, дата заканчэння дзеяння дабрачыннага рахунку 2018/09/17.

- даляры ЗША — транзітны рахунак №3819382100003 на дабрачынны рахунак №000017 у аддзяленні №633, дата заканчэння дзеяння дабрачыннага рахунку 2018/09/17.

- еўра — транзітны рахунак №3819382100003 на дабрачынны рахунак №000116 у аддзяленні №633, дата заканчэння дзеяння дабрачыннага рахунку 2018/09/17.

Прызначэнне плацяжу: для лячэння і рэабілітацыі Сячковай Яраславы Сяргееўны.

Яндэкс Грошы: Нумар 410012185662121

EasyPay: 29912849

WebMoney:

- беларускія рублі: B999538458449
- расійскія рублі: R171293757896
- еўра: E241572183680
- даляры ЗША: Z137871385623

Папоўніць рахунак тэлефона:
+375336688828

Карта МТБанка
5351 0412 9054 4152
тэрмін дзеяння 09/18

Карта Беларусбанка
6711 2901 7317 0956
тэрмін дзеяння 09/18

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0