У мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць» уводзяць штрафы для наведнікаў, якія фатаграфуюцца на руінах, бо гэта шкодзіць гістарычным аб'ектам.

ecotour.by

Як перадае Еўрарадыё са спасылкай на тэлеканал АНТ, раней дырэкцыя комплексу змагалася з паводзінамі турыстаў з дапамогай інфармацыйных таблічак, але выніку гэта не дало.

Праўда дырэктар мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» Рыгор Бысюк прыводзіць іншую прычыну — маральную:

«Тыя сэлфі, здымкі, якія робяць ля нашых скульптурных кампазіцый, будынкаў, збудаванняў часам недарэчныя, скажам так. Недарэчныя выразы твараў і позы, якія робяць нашы наведвальнікі. Трэба пра гэта памятаць!».

Ужо бліжэйшым часам у крэпасці з'явяцца таблічкі з паведамленнямі пра памер штрафаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0