У Міністэрстве замежных спраў Расіі пацікавіліся, на што хварэюць амерыканскія тэнісісткі Венус і Серэна Уільямс і для чаго ім неабходна ўжываць забароненыя прэпараты.

Серэна Уільямс.

Серэна Уільямс.

«Хацелася б дыягназ даведацца. Можа, акажацца, што Тарпішчаў дарма прасіў прабачэння?», — напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.

Нагадаем, што прэзідэнт Федэрацыі тэніса Расіі Шаміль Тарпішчаў у свой час пажартаваў, назваўшы амерыканскіх тэнісістак «братамі Уільямс». Пасля яму давялося прыносіць прабачэнні.

Днямі стала вядома, што некалькі гадоў таму тэнісісткі атрымлівалі дазвол на ўжыванне ў пэўных дозах забароненых абязбольваючых прэпаратаў, а таксама лекаў для павышэння імунітэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0