У Лунінцы шпіталізаваны 31-гадовы мясцовы жыхар, які выпаў з балкона чацвёртага паверху.
Як паведаміў намеснік начальніка Лунінецкага РАУС Аляксандр Якавец, гэта здарылася 13 верасня каля 13.30. Мужчына выпаў з балкона кватэры, у якой пражывае разам з маці. Паводле слоў жанчыны, сын быў дома адзін. Ён нідзе не працуе, злоўжывае спіртным.
Усе абставіны здарэння высвятляе ў ходзе праверкі Лунінецкі РАУС.
Мужчына знаходзіцца ў Лунінецкай цэнтральнай раённай бальніцы.
Як паведамілі ў шпіталі, у пацярпелага, які паступіў у стане алкагольнага ап'янення, закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пераломаў і траўмаў унутраных органаў не выяўлена. На дадзены час медыкі ацэньваюць стан мужчыны як сярэдняй ступені цяжкасці, пагрозы яго жыццю няма.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары