ВПС Ізраіля атакавалі сірыйскія артылерыйскія пазіцыі вечарам у аўторак пасля таго, як некалькі сірыйскіх снарадаў патрапілі на тэрыторыю пад кантролем Ізраіля, піша газета haaretz.com.

«Сілы абароны Ізраіля не даруюць ніякіх спроб нанесці шкоду суверэнітэту Ізраіля і бяспецы яго жыхароў. САІ лічаць сірыйскі рэжым адказным за тое, што адбываецца на ягонай тэрыторыі і без ваганняў будуць дзейнічаць супраць іншых варагуючых груп у Сірыі», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Ізраільскія знішчальнікі F-15. Фота wired.com

Ізраільскія знішчальнікі F-15. Фота wired.com

У выніку кароткага артабстрэлу ізраільскім вайскоўцам прыйшлося спыніць рух транспарту па шашы 98, якая ідзе па Галанскіх вышынях.

За дзень перад гэтым, у панядзелак, ізраільская тэрыторыя патрапіла пад мінамётны абстрэл - і ізраільскія самалёты ў аўторак ўжо бамбілі сірыйскія аб'екты ў адказ. Пры гэтым сірыйскія сілы супрацьпаветранай абароны заявілі, што абстралялі ракетамі ізраільскія самалёты і збілі два з іх. Ізраіль абверг гэтае паведамленне.

За апошнія два тыдні Ізраіль ужо пяты раз нанёс удары па сірыйскай тэрыторыі.

Абстрэлы ізраільскай тэрыторыі з боку сіл Асада могуць быць выкліканыя як наяўнасцю на баку Асада малападкантрольных афіцыйным уладам частак ісламістаў-шыітаў, у тым ліку баевікоў ліванскага руху «Хезбала», гэтак і чыімсьці свядомым жаданнем уцягнуць Ізраіль у сірыйскую грамадзянскую вайну.

Неба над сіламі Асада абараняюць таксама сілы СПА расійскага кантынгенту ў Сірыі — у тым ліку комплексы С-400.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?