Тайвань аказаўся пад уладай прыроднай стыхіі. Як паведамляюць інфармагенцтвы, самы магутны з пачатку года тайфун «Меранці» абрынуўся сёння на краіну. Цэнтральная метеаслужба надала «Меранці» пятую, найвышэйшую, катэгорыю. Сёння раніцай парывы ветру на паўднёвым узбярэжжы дасягалі 263 км/г.

Асноўны ўдар прыйшоўся на паўднёвы ўсход краіны. У гарадах закрытыя школы, людзі не выйшлі на працу. У выніку стыхійнага бедства без электраэнергіі засталіся каля 500 тысяч сем'яў, з якіх толькі 260 тысяч знаходзяцца ва ўездзе Піндун.

З шэрагу небяспечных раёнаў эвакуяваныя амаль 3 тысяч чалавек. Дарогі затопленыя, на ўсходнім узбярэжжы не ходзяць цягнікі. Адмененыя ўсе ўнутраныя авіярэйсы, на міжнародных кірунках вылеты затрымліваюцца. Для наведвання закрытыя турыстычныя месцы.

У мэтах засцярогі два рэактары атамнай электрастанцыі на Тайвані адключаныя.

Паводле апошняй інфармацыі, ахвяраў няма, але ўлады кажуць пра значныя разбурэнні.

Сіноптыкі кажуць, што сёння тайфун дасягне свайго піку і працягне рух на паўночны захад у бок Тайваньскага праліва, зрушыўшыся да ўзбярэжжа мацерыковага Кітая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0