Два найбуйнейшыя сусветныя порнасайты — YouPorn.com і PornHub.com — заблакаваныя на тэрыторыі Расіі па патрабаванні Роскомнадзора.

Як паведамляе TJournal.ru, партал PornHub быў заблакаваны на падставе рашэння Бутурлінаўскага раённага суда Варонежскай вобласці.

Па словах пракурора, які падаў пазоў аб блакаванні, у расійскім заканадаўстве «прадугледжаная забарона на распаўсюд інфармацыі аб абароце парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў на паказаным сайце».

Сайт YouPorn заблакаваны па рашэнні Перварэчанскага раённага суда Уладзівастока з-за «размяшчэння інфармацыі парнаграфічнага характару».

Аб закрыцці доступу да абодвух сайтаў у Расіі ў сераду паведамілі многія карыстальнікі сацсетак.

У верасні мінулага года Крылоўскі раённы суд Краснадарскага краю запатрабаваў заблакаваць PornHub і яшчэ некалькі сайтаў на тэрыторыі Расіі. Суд палічыў, што рэсурсы трапляюць пад дзеянне закона аб абароне дзяцей ад шкоднай інфармацыі.

У рашэнні суда была паказаная толькі рускамоўная версія сайта, і пасля яе блакавання Раскамнаглядам міжнародная версія працягвала заставацца адкрытай для расійскіх карыстальнікаў.

PornHub лічыцца адным з найпапулярнейшых порнасайтаў свету. Большая частка кантэнту ў ім распаўсюджваецца бясплатна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?