Прэзідэнт ЗША Барак Абама абвясціў аб тым, Вашынгтон гатовы ў бліжэйшы час зняць гандлёвыя санкцыі з М'янмы, уведзеныя каля дваццаці гадоў таму.

AP

AP

Абама абвясціў пра гэтыя планы на сустрэчы з міністрам замежных спраў і дзяржаўным дарадцам М'янмы Аун Сан Су Чжы ў Вашынгтоне.

У лісце да кангрэсу Абама заявіў, што дадасць М'янму ў спіс Усеагульнай сістэмы прэферэнцый (Generalised System of Preferences), які пазбаўляе краіны ад высокіх падаткаў на імпарт.

Як адзначыў Абама, М'янма павінна зноў пачаць карыстацца ільготнымі тарыфамі, бо ў краіне скончыўся перыяд вайсковай дыктатуры.

Пры гэтым некаторыя санкцыі ЗША ў дачыненні да М'янмы застануцца ў сіле. У прыватнасці, «чорны спіс» са ста кампаній і асоб, звязаных з ваеннай хунтай.

Паводле інфармацыі агенцтва Асашыэйтэд прэс, Аун Сан Су Чжы папрасіла Абаму адмяніць усе абмежаванні, якія закранаюць эканоміку краіны.

У лістападзе мінулага года «Нацыянальная ліга за дэмакратыю», якую ўзначальвае Аун Сан Су Чжы, заваявала большасць галасоў у абедзвюх палатах парламента М'янмы на першых у гісторыі краіны свабодных выбарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?