15.09.2016 / 13:38

Адгадайце загадкі: У полі без кораня расце ТЭСТ 8

15 загадак ад «Мовы Нанова» і «Нашай Нівы».

Каб было прасцей, адразу даём тры варыянты адказу. Але не думайце, што ўсё так проста, бо ўсе варыянты падобныя да праўды.

Большасць загадак — народныя, і народ даваў адназначны адказ. Аднак сёння мы ўжо не заўсёды можам адшукаць той самы першасны варыянт. Спрабуйма ўзгадаць фальклорную творчасць нашых продкаў!

У верасні стартуе новы сезон бясплатных курсаў «Мова Нанова». На заняткі запрашаюць усіх ахвотных удасканаліць валоданне беларускай мовай. Узрост і ўзровень ведання мовы не мае значэння. Курсы збудаваныя так, што падыходзяць і тым, хто хоча падцягнуць граматыку, і тым, хто хоча пачаць размаўляць па-беларуску, і тым, хто проста марыць пазнаёміцца з цікавымі беларускамоўнымі людзьмі і музыкамі. 

19 верасня пачынае сезон «Мова Нанова» ў Менску. Тэма заняткаў — «Беларускае мысленне». Запрошаныя госці: Валянцін Акудовіч, Сяргей Доўгушаў («Спеўны сход»).

Заняткі пройдуць у ГЦ «Цівалі» па Прытыцкага, 29 (каля метро «Спартовая») у канферэнц-зале на першым паверсе, злева ад увахода. Пачатак у 18:00.

Расклад заняткаў па ўсіх гарадах

Алеся Літвіноўская, Настасся Роўда

0
Mimino / Адказаць
15.09.2016 / 13:45
60-69% )))
1
0 / Адказаць
15.09.2016 / 13:47
Адгадайце загадку: Што пад яйцамі гладка?
0
Dr. Leper / Адказаць
15.09.2016 / 14:34
Я что-то сути не понял, как отгадывать, если действительно все варианты логически верны?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру