Жаночая зборная Беларусі па баскетболе пасьпяхова пераадолела першы раўнд кваліфікацыі да Алімпіяды. У Мадрыдзе беларускі гулялі са зборнымі Кубы і Тайваню.
Прадстаўніцамі выспы Свабоды каманда Анатоля Буяльскага прайграла – 58:68. А вось з азіяткамі справіцца атрымалася – 81:65.
Такім чынам, наша каманда заняла ў групе другое месца і выйшла ў чвэрцьфінал, дзе яе суперніцамі будуць бразыліянкі. Шчыра кажучы, шанцаў мала, але ў любым выпадку будзе магчымасьць трапіць у Пэкін, заняўшы пятую пазыцыю.
Чвэрцьфінал з Бразыліяй у пятніцу а 20:30. Трансьляцыя на тэлеканале «Лад».
0
0
0
0
0
0