Да 1 года пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на год — такое рашэнне сёння вынес суд у дачыненні да пары, якая публічна займалася сэксам у сталічным мікрараёне Сухарава. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Мінгарсуда Анастасія Шыльвян.

15 верасня суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес рашэнне ў дачыненні да хлопца і дзяўчыны, якія займаліся сэксам на вуліцы Скрыпнікава ў мікрараёне Сухарава ў Мінску. Іх дзеянні былі кваліфікаваны на падставе часткі 2 артыкула 339 КК РБ (Хуліганства, здзейсненае групай асоб).

Маладых людзей прысудзілі па 1 года пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на год і па 100 гадзін грамадскіх работ.

Таксама суд вынес для іх забарону на наведванне вызначаных месцаў пасля пэўнага часу.

Нагадаем, у сярэдзіне ліпеня па сацсетках разышоўся фотаздымак маладых людзей, якія займаліся сэксам на вуліцы. Паведамлялася, што ўсё адбывалася раніцай.

Праз некалькі дзён на старонцы «Мінская міліцыя» у Facebook з'явілася паведамленне, што пасля з'яўлення фота ў УУС адміністрацыі Фрунзенскага раёна (да яго адносіцца мікрараён Сухарава) была прызначаная праверка. Яна паказала, што здымак не мае дачынення да Фрунзенскага раёна, ён быў узяты з інтэрнэту.

У канцы жніўня высветлілася, што публічны сэкс у Сухараве ўсё ж быў. Праваахоўнікі затрымалі хлопца, які быў на тым самым здымку. Яму 19 гадоў, дзяўчыне - 17. У дачыненні да маладых людзей была заведзена крымінальная справа за хуліганства, здзейсненае групай асобаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?