Навукоўцы з Тэхналагічнага інстытута Джорджыі распрацавалі тканіну, здольную выпрацоўваць электрычнасць ад ветру і энергіі сонца. Артыкул пра гэта выйшаў у часопісе Nature Energy.

Выкарыстоўваючы звычайныя прамысловыя метады, навукоўцам удалося камбінаваць сонечныя элементы, зробленыя са звышлёгкіх палімераў, з так званымі трыбагенератарамі, якія выпрацоўваюць ток пры кантакце металаў з ізалятарамі.

Па словах навукоўцаў, атрыманую тканіну можна выкарыстоўваць у складзе розных намётаў, фіранак і нават адзення. «Тканіна даволі гнуткая, дыхае, лёгкая і ўжываецца для розных мэтаў», — кажуць аўтары вынаходкі. У адным з эксперыментаў кавалак тканіны, высунуты з акна аўтамабіля, які рухаецца, зараджаў бытавы кандэнсатар ёмістасцю 2 мкФ да напругі 2 В.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0