Трэнер зборнай Партугаліі, вядомы бразыльскі спэцыяліст італьянскага паходжаньня, што заваяваў з «жоўта‑зялёнымі» залатыя мэдалі чэмпіянату сьвету — 2002, падпісаў кантракт з лонданскім «Чэлсі».

Да сваіх абавязкаў Скалары павінен прыступіць 1 ліпеня.

Нагадаем, што ад верасьня трэнерам «арыстакратаў» быў Аўраам Грант, якога пры канцы траўня звольнілі пасьля паразы «Чэлсі» ў фінале Лігі чэмпіёнаў ад «Манчэстар Юнайтэд».

Дагэтуль два сэзоны лонданцаў узначальваў іншы партугаламоўны спэцыяліст -- Жазэ Маўрынью. Ён цяпер будзе ўзначальваць мілянскі «Інтэр».

Такім чынам адной інтрыгай футбольнага міжсезоньня паменела (цікавосткі Эўра-2008) не разглядаем. Застаюцца дзьве рэчы: ці пяройдзе Крышціяну Раналду ў мадрыдзкі «Рэал», і за які клюб распачне новы сэзон беларус Аляксандар Глеб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0