Фота Аляксандра Васюковіча, Tut.by

У выходныя чакаецца сухое, але халаднаватае, з начнымі замаразкамі і паўночным ветрам надвор'е. Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе.

У суботу, 17 верасня, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1 + 7°С, месцамі па паўночным усходзе замаразкі 0 — -3°С, максімальная тэмпература днём +12 — +18°С; па паўднёвым захадзе мінімальная ноччу +8 — +10°С, максімальная днём +19 — + 22°С.

У Мінску пераменная воблачнасць, без ападкаў, ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночна-ўсходні 3-8 м/с. Тэмпература паветра ў суботу ноччу складзе +5 + 7°С, днём +15 — + 17°С.

У нядзелю і панядзелак, 18-19 верасня, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2 + 9°С, у асобных раёнах замаразкі да 0 — -3°С; максімальная тэмпература днём +11 — +18°С.

У Мінску ў нядзелю ўначы чакаецца +4 — +6°С, днём +13 — +15°С.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?