16.09.2016 / 16:13

Вяртанне да класікі. Францыя абрала нямецкую вінтоўку Heckler & Koch для пераўзбраення арміі 4

Нямецкая вінтоўка Heckler & Koch НК416 перамагла на тэндэры, па выніках якога яна заменіць на ўзбраенні Францыі вінтоўкі FAMAS, піша сайт thefirearmblog.com.

У конкурсе ўдзельнічалі таксама бельгійская вінтоўка FN SCAR, вінтоўкі італьянскай кампаніі Beretta, швейцарскай Swiss Arms і харвацкай HS Produkt.

Нямецкая вінтоўка распрацаваная на платформе амерыканскай AR-15, якая з'яўляецца адной з найбольш папулярных у свеце, дзякуючы сваёй універсальнасці і амаль бязмежным магчымасцям для мадыфікацыі.

Французскі баец з вінтоўкай FAMAS падчас аперацыі ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы.

Легендарная французская аўтаматычная вінтоўка FAMAS — першая (1977 год) буйнасерыйная вінтоўка кампаноўкі bullpup. Такі варыянт кампаноўкі прадугледжвае, што магазін і ўдарны механізм знаходзяцца за рукаяткай са спускавым кручком. Гэта дазваляе скараціць даўжыню зброі без скарачэння трапнасці стрэлу.

Камандас французскага Замежнага легіёна з вінтоўкай НК416.

Аднак кампаноўка мае і вялікія мінусы: часта немагчыма ці некамфортна выкарыстоўваць глушыльнікі і іншыя ствольныя насадкі, нязручна мяняць магазін у ляжачым становішчы. Да таго ж, па меры адстрэльвання магазіна, мяняецца цэнтр баланса вагі зброі.

З гэтай прычыны спецпадраздзяленні краін, арміі якіх узброеныя вінтоўкамі bullpup, часта выкарыстоўваюць вінтоўкі класічнай кампаноўкі. Гэтак, французскія падраздзяленні спецыяльнага прызначэння ўжо выкарыстоўваюць НК416. Вінтоўка выкарыстоўваецца таксама спецпадраздзяленнямі Аўстраліі і Ірландыі — як і ў Францыі, у гэтых краінах звычайныя вайскоўцы ўзброеныя вінтоўкай кампаноўкі bullpup (аўстрыйскай Steyr AUG).

Аляксандр Гелагаеў

6
злой / Адказаць
16.09.2016 / 18:14
Странно. У этой Heckler-Koch G36 большие проблемы из-за перегрева ствола
2
Гісторык. / Адказаць
16.09.2016 / 20:13
злой, Гэта не G 36!
0
kasiner / Адказаць
17.09.2016 / 09:10
Больш за 15 год ведаю FAMAS. Асноўныя праблемы: Выпаданне магазіна пры стральбе, перагрэў ствала і сбоі пасля 200-300 выстралаў. Але выдатная трапнасць, і зручнасць асабліва у баі у горадзе.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру