У Баранавічах выкінуўся з пятага паверха і загінуў 63-гадовы мясцовы жыхар.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, 15 верасня каля 9.30 мужчына выпаў з акна сваёй кватэры, размешчанай на пятым паверсе. Ён пражываў у кватэры з жонкай.

Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта высвятляе акалічнасці гібелі мужчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?