Грамадства1111

Унікальная батлейка з лялькамі Барбі і Кена ў касцёле ва Удзеле ВІДЭА

Чым можа прывабіць турыстаў Глыбоцкі раён? Гэта, безумоўна, сам раённы цэнтр з прыгожымі храмамі, азёрамі, вішнёвым фэстам. У Глыбоцкім раёне знаходзяцца слаўныя азёры — Доўгае, Шо, Псуя. А яшчэ, безумоўна, Мосар. Там касцёл патанае ў лілеях, флоксах і іншых кветках. Калі будзеце ехаць у Мосар, то па дарозе не прамініце магчымасці спыняцца ва Удзеле каля Касцёла Беззаганнага зачацця найсвяцейшай панны Марыі.

Касцёл даглядаюць трое братоў-францішканаў. Калі давядзецца сустрэць некага з іх, то абавязкова папрасіце паказаць батлеечнае прадстаўленне. Нам яго паказваў айцец Ян Хэрнік.

Яго светлыя вочы ззяюць дабрынёй. «Зараз пачнецца містэрыя», — абвяшчае ён нам і выключае святло ў памяшканні. Пстрыкае кнопка старэнькага магнітафона, запальваюцца гірлянды, сцэна перад намі ажывае. Робіцца казачнай і незвычайнай.

Гэта не традыцыйная беларуская батлейка з лялькамі на стрыжнях, якімі кіруе чалавек. Тут усё механізавана. У пачатку 2000-х з Польшчы ствараць батлейку прыязджаў яшчэ адзін францішканін — брат Фелікс.

Для персанажаў батлейкі тут выкарыстоўваюцца звычайныя цацкі — паўсюдныя Барбі і Кены. Скрыжаванне традыцый і сучаснасці. Бачылі такое недзе? Цурчыць вада, бягуць цягнікі, грае музыка.

Адна частка батлеечнай пастановы прысвечаная традыцыйнай тэме нараджэння Хрыста ў Бэтлееме. А другая — Бэрнадэт, якой у XIX стагоддзі ў французскім горадзе Люрд з’яўлялася Маці Божая. Усё прадстаўленне ідзе на беларускай мове.

Ніхто ў вас не папросіць грошай за паказ, але на падтрыманне батлейкі, вядома, патрабуюцца грошы. Таму лепш за ўсё пакінуць нейкае ахвяраванне ў скрыні, якая стаіць у гэтым самым памяшканні.

Яшчэ ва ўдзельскім касцёле ёсць невялікі музей у гонар польскага святара-францішканіна Максімільяна Кольбэ, які пайшоў на смерць дзеля незнаёмага чалавека. У 1982 годзе Кольбэ далучылі да спісу святых. Адзін з плакатаў Ян Хэрнік прывёз з ЗША. «Максімільян тут падобны да супергероя ці персанажа вестэрна, яны любяць такі стыль», — смяецца манах.

У сутарэннях касцёла ёсць яшчэ фотавыстава, прысвечаная дзейнасці манахаў-францішканаў па ўсім свеце.

Удзела на сённяшні дзень менш прапіяраны за Мосар куток Глыбоччыны, але спыніцца там, безумоўна, варта.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі17

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі39

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

У Закарпацці падлеткі 13, 14, 16 і 17 гадоў згвалтавалі 46-гадовую жанчыну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі17

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць