16.09.2016 / 17:59

Кіеў выступіў супраць старшынства Расіі ў СНД 13

Пасол Украіны ў Кыргызстане Мікалай Дарашэнка на саміце Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД) у Бішкеку заявіў, што Кіеў выступае супраць перадачы старшынства Расіі ў СНД.

ru.sputniknews-uz.com

Такую пазіцыю Дарашэнка патлумачыў тым, што ўкраінскія ўлады не прызнаюць вынікаў рэферэндуму 2014 га ў Крыме, па выніках якога паўвостраў быў далучаны да Расіі. Дыпламат таксама заявіў, што Кіеў прыме ўдзел у перапісе 2020 года дзяржавах-удзельніцах СНД, калі расійскія ўлады палічаць насельніцтва Крыма грамадзянамі Украіны.

У пятніцу саміт Садружнасці аформіў рашэнне аб пераходзе старшынства ў СНД да Масквы з 1 студзеня 2017-га. Наступны саміт арганізацыі павінен прайсці ў кастрычніку таго ж года ў расійскай сталіцы.

3
Кажыма хлусню / Адказаць
16.09.2016 / 18:05
Каб нікому не было крыўда, старшынства ў СНД варта пажыццёва замацаваць за правадыром Лукашэнкам. Баба Ліда зладзіць адпаведны плябейсцыт. Стаў лайк, калі супраць крамлёўскай хеўры!
1
СНГ / Адказаць
16.09.2016 / 18:12
Што там Кіеу робіць?
2
NavuchencaBK / Адказаць
16.09.2016 / 18:15
Хто дзяўчынк корміць/поіць, той яе і таньчыць, казаў ВВП. З таго часу анічога не зьмянілася. Ведаеце, якую частку фінансаваньня па СНД нясе Расея? Не? Дык пацікаўцеся. 90 адсоткаў. Нездавальненыя могуць ствараць нешта сабе, дзе змогуць на штосьці уплываць. Украіна ў СНД - дакладна не. Грузія ў 2008 гэта зразумела і сышла.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру