Французскі часопіс France Football спыніў партнёрства з Міжнароднай федэрацыяй футбола (ФІФА) па індывідуальнай узнагародзе «Залаты мяч», якая ўручаецца найлепшаму гульцу свету. Пра гэта ў пятніцу, 16 верасня, паведамляецца на сайце выдання.

Reuters

Адзначаецца, што бакі не змаглі прыйсці да пагаднення аб працягу супрацоўніцтва. Змены набудуць моц ужо з бягучага года. Падрабязней новыя правілы ўручэння галоўнай індывідуальнай ўзнагароды ў футболе будуць выкладзеныя ў выпуску часопіса, які выйдзе ў аўторак, 20 верасня.

«Залаты мяч ФІФА» — прыз, які ўручаецца найлепшаму футбалісту свету па выніках года. Узнагарода была заснаваная ў 2010 годзе пасля таго, як было вырашана аб'яднаць дзве прэміі — «Залаты мяч» па версіі France Football і «Гулец года ФІФА». З тых часоў пераможца вызначаўся з улікам галасоў журналістаў французскага выдання, трэнераў і капітанаў нацыянальных зборных.

Цяперашнім уладальнікам «Залатога мяча ФІФА» з'яўляецца нападаючы «Барселоны» Ліянэль Месі, на яго рахунку пяць узнагарод (2009-2012, 2015). Па тры ўзнагароды ў форварда мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду (2008, 2013, 2014), галандскіх нападнікаў Ёхана Кроіфа (1971, 1973, 1974) і Марка ван Бастэна (1988, 1989 г., 1992), а таксама французскага паўабаронцы Мішэля Плаціні (1983—1985).

France Football — французскі часопіс, які выдаецца з 1946 года і які выходзіць у аўторак і пятніцу. Выданне з'яўляецца заснавальнікам прэміі «Залаты мяч», якую ён уручаў з 1956 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?