16.09.2016 / 19:35

У Мінску махляр-«будаўнік» дамоў і лазняў падмануў больш за 50 чалавек 2

Супрацоўнікі Савецкага РУУС Мінска шукаюць 27-гадовага мужчыну, які падазраецца ў махлярстве, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Падазраваны прапаноўваў людзям паслугі па будаўніцтве зрубаў хат, лазняў. Прасіў аплаціць працу, аднак яе не выконваў і знікаў. Як удакладнілі ў ГУУС, у цяперашні час выяўлена больш за 50 пацярпелых. Шкода, якую ён нанёс, складае 130 тысяч рублёў. Ёсць падставы меркаваць, што мужчына хаваецца за межамі Беларусі, адзначылі ў ГУУС.

Праваахоўнікі звяртаюцца да тых, хто пазнаў чалавека на фота ці пацярпеў ад яго дзеянняў, з просьбай патэлефанаваць па нумарах 8 (017) 292-95-54, 8 (029) 107-69-57.

0
Inhvar / Адказаць
16.09.2016 / 22:14
Прайдзісьвет.
0
Алег / Адказаць
19.09.2016 / 10:20
Больш за ўсё не люблю махляроў. І перш за ўсё з-за таго, што маюць недальнабачны мозг і розум.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру