Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на пасяджэнні Рады нацыянальнай бяспекі і абароны заявіў пра працяг прымянення абмежаванняў і пашырэнне санкцыйнага спісу ў дачыненні да расійскіх кампаній і фізічных асоб, якія тым ці іншым чынам датычныя да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Абмежавальныя меры, у прыватнасці, будуць прымяняцца да прадпрыемстваў расійскага ваенна-прамысловага комплексу, фінансавых устаноў, якія забяспечваюць падтрымку тэрарыстычных арганізацый так званых ЛНР/ДНР, кампаній марскіх і авіяцыйных перавозак, якія працуюць з акупаванай часткай Украіны ў Крыме. Гаворка ідзе і пра кампаніі-аператары, судны і самалёты якіх нахабна парушаюць украінскае заканадаўства, наведваючы парты, нягледзячы на строгую забарону, якую выдала Украіна», — сказаў Парашэнка.

Па словах прэзідэнта, гэтае пытанне ўжо прапрацаванае ў Кабінеце міністраў, Нацыянальным банку, Службе бяспекі, іншых структурах.

Раней РНБА прыняла рашэнне аб ужыванні новых санкцый супраць прадстаўнікоў праваахоўных і судовых органаў Расійскай Федэрацыі за пераслед украінскага рэжысёра Алега Сянцова і актывіста Аляксандра Кольчанкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?