Трагедыя здарылася вечарам 11 чэрвеня.

Вадзіцель аўтамабіля «МАЗ» не саступіў дарогу маладой жанчыне, якая пераходзіла праезную частку па нерэгулявальным пешаходным пераходзе. Як паведаміла БелаПАН інспектар гомельскага ўпраўлення ДАІ Марыя Крываногава, 21‑гадовая жанчына везла перад сабою каляску з малым. Ад удару дзіця памерла на месцы, яго маці шпіталізавана з сур’ёзнымі траўмамі.

Вадзіцель, які ўчыніў ДТЗ, мае правы кіравання транспартнымі сродкамі ўсіх катэгорый і 30‑гадовы стаж працы. Цяпер ён затрыманы, вядзецца разбор.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0