Падраздзяленні тэрытарыяльнай абароны, якія плануе стварыць Польшча, будуць фарміравацца з увагай на амерыканскі досвед, перадае radiopolsha.pl са спасылкай на прэс-сакратара Мінабароны Барталамея Місевіча.

Фота: SFJZ13

Фота: SFJZ13

Такім чынам тэрытарыяльная абарона вырасце ў асобную галіну Узброеных сіл, а не будзе проста наборам рознакаліберных добраахвотніцкіх атрадаў ці клубаў.

Нацыянальная гвардыя ЗША фарміруецца па тэрытарыяльным прынцыпе з асобаў, якія жывуць цывільным жыццём, аднак ахвяруюць частку працоўнага і асабістага часу для актыўнай вайсковай падрыхтоўкі.

Узбраенне, накірунак падрыхтоўкі і рыштунак Нацыянальнай гвардыі нічым не адрозніваюцца ад гэткіх у рэгулярных войскаў — такім чынам гэта нармальныя баяздольныя войскі з бранетэхнікай, артылерыяй і нават авіяцыяй, а не аматары-партызаны са легкай стралковай зброяй «на уік-энд».

Сухапутныя часткі НГ ЗША, якія складаюцца з 28 баявых брыгадных групаў, бралі актыўны ўдзел у змаганні з баевікамі ў Іраку да 2011 года, фактычна з'яўляючыся войскамі рэзэрву амерыканскай арміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?