ria.ru

ria.ru

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў Маскве хацелі б бачыць Украіну «ў якасці незалежнай, самастойнай дзяржавы, моцнай эканамічна і ва ўсіх іншых адносінах».

У гэтым выпадку, паводле яго слоў, Расія атрымае надзейнага і стабільнага партнёра. Такое меркаванне кіраўнік расійскай дзяржавы выказаў у суботу ў ходзе размовы з журналістамі.

Пуцін падкрэсліў, што гэта адпавядае нацыянальным інтарэсам Расіі, аднак у аднабаковым парадку дамагчыся мэты Масква не зможа.

«Мы гатовыя да працягу любых кантактаў, абы яны вялі да пазітыўнага выніку, да вырашэння крызісу, які ўзнік ва Украіне», — дадаў расійскі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?