17.09.2016 / 13:29

Генпракуратура Украіны выклікала Парашэнку на допыт 13

Генпракуратура Украіны выклікала на допыт прэзідэнта краіны Пятра Парашэнку, ён дасць паказанні па справе Майдану. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на генпракурора Юрыя Луцэнка.

Паводле яго слоў, Парашэнка прыйдзе на допыт пасля таго, як вернецца з ЗША, дзе бярэ ўдзел у сесіі Генасамблеі ААН.

***

Парашэнка павінен даць паказанні па справе аб падзеях на Майдане ў Кіеве ў 2013 і 2014 гадах. У той час ён быў дэпутатам Вярхоўнай Рады.

Акрамя Парашэнкі паказанні па гэтай справе таксама далі мэр Кіева Віталь Клічко, экс-прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк, міністр унутраных спраў Арсен Авакаў і сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў.

2
крэсла / Адказаць
17.09.2016 / 13:42
Ужо далі паказанні... У нас нават падумаць аб такім немагчыма, не тое што здзейсніць (((
8
Анатоль / Адказаць
17.09.2016 / 17:08
Ну і што з таго. Будуць садзіць прэзідэнта ці штраф даваць? Сумняваюся. Імітацыя дэмакратыі... Шкада, але майдан нічога ў галовах не зьмяніў.
2
belrusindustry / Адказаць
17.09.2016 / 18:47
Анатоль, спадзяюся, гэта ваша асабiстая думка?
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру