17.09.2016 / 16:46

У Кобрыне збілі помнік Сувораву 94

Выпадкова.

Фота з фэйсбука Наталлі Радзінай

Грузавік, які належыць Брэсцкаму мясакамбінату зачапіў і знёс бюст расійскаму палкаводцу Аляксандру Сувораву, што стаіць перад гістарычным домам-музеем Суворава ў Кобрыне (Брэсцкая вобласць)

Пра выпадак паведаміла ў сваім фэйсбуку журналіст Наталля Радзіна, якая сама паходзіць з Кобрына.

«Сябры даслалі мне фота грузавіка, які знёс помнік Суворава ў Кобрыне», — напісала яна.

Усяго ў горадзе былі вуліца, парк, два бюсты, адзін помнік расійскаму военаначальніку, які праславіўся падаўленнем вызвольнага паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, за што Сувораву і падарылі Кобрын з ваколіцамі.

12
Ісаак / Адказаць
17.09.2016 / 16:55
Я ўжо думаў дачакаліся! А тут...
11
Мікола / Адказаць
17.09.2016 / 16:55
Хутка па ўсёй Беларусі))!
11
123 / Адказаць
17.09.2016 / 16:55
добры знак
Паказаць усе каментары/ 94 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру