У цэнтры Нью-Ёрка на Манхэтэне прагрымеў выбух. Па дадзеных пажарных, спрацавала выбуховае прыстасаванне, ахвяраў няма. Першапачаткова паведамлялася аб дваццаці пяці пацярпелых, пазней іх колькасць павялічылася да 29

NY Times

NY Times

У выніку выбуху ў раёне Чэлсі на Манхэтэне ў Нью-Ёрку пацярпелі 25 чалавек, паведамляе агенцтва Reuters. Пазней ўлады заявілі пра 29 пацярпелых, пры гэтым яны ўдакладнілі, што сур'ёзных траўмаў ніхто не атрымаў.

Спачатку прычына выбуху была невядомая, аднак пазней Reuters са спасылкай на пажарны дэпартамент паведаміла аб выяўленні рэшткаў выбуховага прыстасавання. Як мяркуецца, яно спрацавала ў смеццевым кантэйнеры, паведамілі крыніцы агенцтва ў праваахоўных органах. На месца выбуху для расследавання прыбылі супрацоўнікі ФБР. Па словах начальніка паліцыі Нью-Ёрка Джэймса О'Ніла, дакладная прычына выбуху на момант падрыхтоўкі гэтай інфармацыі не высветлена.

Мэр Нью Ёрка Біл Дэ Блазіа заявіў, што доказаў сувязі таго, што адбылося на Манхэтэне з тэрарызмам няма, аднак ён назваў выбух «наўмысным дзеяннем». У паліцыі горада адзначылі, што ўцечка газу не магла быць прычынай выбуху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?