У Мінску юнак на аўтамабілі Dodge урэзаўся ў асвятляльную мачту, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС сталіцы Любоў Трапашка.

ДТЗ адбылося ў нядзелю а 5.45 на знешнім кальцы МКАД. «Пры руху з вул.Мантажнікаў у напрамку вул.Громава кіроўца 1997 нараджэння на аўтамабілі Dodge сутыкнуўся з асвятляльнай мачтай», - распавяла Любоў Трапашка. Кіроўца шпіталізаваны з траўмамі і апёкамі.

Як мяркуецца, кіроўца заснуў за рулём і на хуткасці ўрэзаўся ў мачту: папярэднія дадзеныя сведчаць аб тым, што тармазнога шляху не было. «Цяпер праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння», — дадала Любоў Трапашка.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае кіроўцам, што пры дрэнным самаадчуванні, стомленасці, недасыпе знаходзіцца за рулём вельмі небяспечна, таму ў такіх выпадках лепш на час адкласці поездку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?