Старшыня выбаркама Растоўскай вобласці Сяргей Юсаў пракаментаваў з'яўленне відэазапіса з меркаваным «ўкідам».

Юсаў заявіў кіраўніку ЦВК Расіі Эле Памфілавай, што паглядзеў відэа з меркаваным «ўкідам» на ўчастку 1958.

«Няма стопрацэнтнай упэўненасці, што гэта «ўкід», але можна меркаваць, што гэта на яго падобна. Прычым арганізаваў яго хтосьці з прысутных членаў камісій», — сказаў ён, адзначыўшы, што меры ўжо прынятыя: урна апячатаная і адставілася убок.

Ён адзначыў, што па завяршэнні галасавання будзе праведзены асобны падлік галасоў. Таксама пададзены адпаведныя заявы ў пракуратуру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?