Сусветныя продажы iPhone 7 стартавалі ўсяго пару дзён таму, а карыстальнікі ўжо выявілі дзіўны баг у новых прыстасаваннях.

Паведамляецца, што некаторыя экзэмпляры iPhone 7 і iPhone 7 Plus пачынаюць шыпець, працуючы пад нагрузкай. Вось гэты гук:

Відаць, гэта неяк звязана з новымі магутнымі працэсарамі A10. Няясна, ці будзе мяняць Apple шыпячыя смартфоны, бо, акрамя гуку, ніякіх праблем з апаратамі не назіраецца.

Нагадаем, акрамя больш магутнага начыння, новыя смартфоны Apple атрымалі абарону ад пранікнення вады і пылу, сэнсарную кнопку Home і больш прасунутыя камеры (у iPhone 7 Plus фотомодуля двайны).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?