Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі прадставіў дадзеныя апытанняў на выхадах з выбарчых участках. Па іх дадзеных, на выбарах у Дзярждуму «Адзіная Расія» атрымае 44,5%, ЛДПР — больш за 15, КПРФ - 14,9%, «Справядлівая Расія» - 8,1%.

Фота: egor-52.ucoz.ru

Фота: egor-52.ucoz.ru

Па дадзеных Фонду грамадскай думкі, у «Адзінай Расіі» будзе 48,7%, у ЛДПР — 14,2%, у КПРФ — 16,3%, у «Справядлівай Расіі» — 7,6%.

Незалежныя сацыёлагі экзіт-полаў не праводзілі.

Іншыя партыі, па дадзеных экзіт-полаў, ў Дзярждуму не трапляюць.

«Яблыку» далі крыху менш за тры працэнты, што не дазволіць яму атрымаць дзяржаўнае фінансаванне.

Іншы антыпуцінскі праект «Парнас», да якога належаў забіты Нямцоў, — толькі 1%.

Гаворка ідзе толькі пра вынікі галасавання па федэральнай акрузе. Па аднамандатных акругах дадзеныя збіраюцца асобна.

Дзярждума ў 2016 годзе ўпершыню з 2003 года абіраецца па змяшанай сістэме: 225 дэпутатаў будуць абраныя па партыйных спісах, а другая палова ніжняй палаты збярэцца па выніках галасавання ў аднамандатных акругах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?