Слуцк сёлета адсвяткуе 900-годдзе.

Горад славіцца гістарычнымі дзеячамі і падзеямі. Яшчэ ў 2013 годзе ў гарадскім парку прайшоў конкурс майстроў драўлянай манументальнай скульптуры. Майстры з розных гарадоў Беларусі выразалі сілуэты вядомых дзеячаў, спалучаючы іх з сімваламі горада.

Па скульптурах можна даведацца пра гісторыю горада. Напрыклад на адной з іх ёсць гістарычны герб Слуцка — Пегас:

Таксама ёсць вядомы вайсковы і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага Багуслаў Радзівіл, які сабраў у Слуцку архіў, бібліятэку, дзе зберагаліся каштоўныя рукапісы, у тым ліку Радзівілаўскі летапіс:

Узгаданы і Ян Маджарскі, які быў першым кіраўніком Слуцкай персіярні і стварыў сем асноўных тыпаў арнаментацыі «галоў» (канцоў паясоў):

А побач звычайны селянін у вышыванцы ды з слуцкім поясам:

Ёсць і Слуцкае Евангелле:

Усяго ўсталявана 10 скульптур ад розных майстроў.

У гэтым жа годзе ў Слуцку з'явіцца вялікі помнік Анастасіі Слуцкай. Яго адкрыццё плануецца ў дзень горада — 24 верасня. На дадзены момант скончваюцца працы па падрыхтоўцы ваколіц:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?